BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне заявілі пра ціск КДБ на ўкраінцаў у Беларусі

У Цэнтры нацыянальнага супраціву, які звязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спецыяльных аперацый Украіны, заявілі, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі праводзіць «фільтрацыйныя дзеянні» датычна ўкраінцаў.

«У прыватнасці, за мінулы месяц павялічылася колькасць выпадкаў выкліку ўкраінцаў на допыт, а таксама вобшукі ў нашых суграмадзян. Беларускія спецслужбы шукаюць сярод украінцаў інфарматараў і плануюць прымусіць іх да супрацоўніцтва», – адзначаецца ў паведамленні цэнтру.