Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі (КМІС) абнародаваў вынікі сацыялагічнага апытання пра стаўленне ўкраінцаў да вайны, згодна з якімі колькасць грамадзян, гатовых трываць цяжар вайны, колькі спатрэбіцца, скарацілася да 57%.

«Ад пачатку ўварвання да лютага 2024 году сітуацыя практычна не змянялася: стабільна прыблізна 71-73% адказвалі, што яны гатовы трываць вайну столькі, колькі будзе патрэбна. […] У той жа час паміж лютым і кастрычнікам 2024 году мы ўпершыню зафіксавалі скарачэнне часткі тых, хто гатовы цярпець столькі, колькі будзе патрэбна, — да 63%», — адзначаецца ў апублікаваным 2 студзеня паведамленні інстытуту па выніках даследавання.
Выканаўчы дырэктар КМІС Антон Грушэцкі, каментуючы вынікі апытання, адзначыў, што гэтая тэндэнцыя ўсё ж з’яўляецца трывожнай і патрабуе ўвагі ўлады і грамадства.