Чатыры чалавекі загінулі і больш за 40 пацярпелі ад абстрэлу расейцаў украінскага Дняпра 1 снежня. Сёння, 2 снежня, там аб’яўлены дзень жалобы. У выніку атакі, як піша РБК-Украіна, пашкоджаны чатыры шматпавярховыя дамы, разбурэнням падвергліся будынак навучальнай установы, склад дабрачыннай арганізацыі і некалькі нежылых памяшканняў.

Паводле журналісткі з Дняпра Евы Авраменко, па горадзе актывізаваліся абстрэлы расейцамі як балістыкай, так і дронамі:
– Адбылася чарговая трагедыя, калі расейцы ўдарылі ў чарговы раз па Дняпры. Трапілі ў жылы будынак, былі ахвяры. Цяперашняя лічба пра пацярпелых узрасла да 45 людзей. А сёння ў нас якраз дзень жалобы ў сувязі з гэтай жахлівай падзеяй. Зноў жа расейцы пачалі больш актыўна атакаваць энергетыку, бо прыйшла зіма, а значыць настала пара “замарожваць” украінцаў.
Як кажа Ева Авраменко, людзі зараз таксама актыўна абмяркоўваюць працэс мірных перамоваў. Але яны падзяліліся на дзве групы – адны за хуткі мір і саступкі, а іншыя, нягледзячы на маральны бок, разумець, што калі зараз пайсці на саступкі расейцам, то вайна спыніцца на гадоў 10, а пасля працягнецца зноў.
Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя





