Ва Украіну вярнулася чарговая група ваеннапалонных. Пра гэта аб’явіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі. Абмен адбыўся ў адпаведнасці з дамоўленасцямі падчас украіна-расейскіх перамоваў у Стамбуле.

Фота: телеграм-канал Зяленскага
“Сёння сярод юнакоў, якія вярнуліся ва Украіну, шмат тых, хто быў у палоне яшчэ з 2022 года. Воіны Узброеных Сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай пагранічнай службы і Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту”, – адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Гэта ўжо чацвёрты за тыдзень абмен. Большасць вызваленых сёння абаронцаў – афіцэры. Таксама частка вызваленых – маладзейшыя за 25 гадоў, дадае Каардынацыйны штаб. Дадому вяртаюцца ўкраінцы, якія ваявалі на Данецкам, Запарожскім, Луганскім, Херсонскім, Харкаўскім, Сумскім і Курскам напрамках.