Асобныя атрады снайпераў і аператараў дронаў створаць ва ўнутраных войсках Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў падчас святкавання 82-й гадавіны стварэння вайсковай часці 3214.

Робіцца гэта з улікам «няпростай сітуацыі ў свеце і на рубяжах краіны», кажа Карпянкоў. Так спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўжо атрымаў статус цэнтра спецыяльнага прызначэння. Ён адказвае за падрыхтоўку і прымяненне ўсіх дзесяці новых спецпадраздзяленняў і двух добраахвотніцкіх атрадаў спецназу.
Беларускае Радыё Рацыя






