
Электаральная кампанія 2024 году, якую дзяржаўныя СМІ Беларусі называлі “выбарамі 2024 году” не закранула беларускія апазіцыйныя палітычныя партыі. Сваім меркаваннем пра гэту кампанію дзеліцца выконваючы абавязкі кіраўніка Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– У Беларусі на сённяшні дзень няма ні мясцовага самакіравання, ні парламента, тым больш няма выбараў. Працэдура, якая адбывалася ў гэтыя выходныя, нічога супольнага з гэтым азначэннем не мае. На жаль пацвердзіліся тыя прагнозы, якія мы рабілі напрацягу кампаніі. Не адбылося рэальнага волевыяўлення людзей. Працэдура не адпавядала дэмакратычным нормам.
Па словах палітыка, ён нават не ведае, якім словам можна назваць тое, што адбывалася ў Беларусі 25 лютага 2024:
– Гэта цяжка назваць электаральнай кампаніяй, бо падчас кампаніі дэкларуюцца, агучваюцца ці выяўляюцца нейкія прапановы, думкі, ідэя. Калі гэта была спецаперацыя, то яна была вельмі няякасная. Пралічыць спіс людзей, якія будуць абвешчаны пераможцамі кампаніі можна было загадзя.
Палітык з 2021 году жыве ў Літве, але працягвае прадстаўляць Партыю БНФ на розных міжнародных сустрэчах. Кіраўнік ПБНФ Рыгор Кастусёў з 12 красавіка 2021 знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, дзе мае праблемы са здароўем.
Беларускае Радыё Рацыя