
Полк імя Кастуся Каліноўскага з усімі яго структурамі прызналі ў Беларусі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Адпаведнае рашэнне па заяве генпракурора прыняў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Cітуацыю каментуе прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук:
– Я хачу падкрэсліць, што Полк Каліноўскага – гэта складовая частка ўзброеных сіл Украіны. Рэжым ідзе на эскалацыю прызнавая нейкую частку ўзброеных сіл тэрарыстамі. Адказаў упаўнаважаны амбасадар, спадар Ігар Кізім, што дзіўна бачыць такія дзеянні ад рэжыму, які ў 2022 годзе фактычна падтрымаў тэрарыстычныя атакі, лагістычна дагэтуль падтрымлівае. Маецца на ўвазе падтрымка расейскай агрэсіі. Гэты крок адназначна расцэньваецца ва Украіне, як эскалацыйны. Рэжым узяў курс на падвышэнне градусу, які будзе мець наступствы.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Па словах Вадзіма Кабанчука, такая падстава для прызнання Палка Каліноўскага “тэрарыстычнай арганізацыяй”, як “дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Беларусі” з’яўляецца абсурднай. Полк працягвае сваю дзейнасць і набірае рэкрутаў, колькасць якіх за апошні час павялічылася.
Беларускае Радыё Рацыя






