BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Кабанчук пра вынікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

У Мюнхене завяршаецца 61-я канферэнцыя па бяспецы, прысвечаная сусветным выклікам. Галоўнымі тэмамі сталі магчымыя мірныя перамовы па расейска-ўкраінскай вайне і крытыка ЗША на адрас еўрапейскіх саюзнікаў. Беларуская дэлегацыя змагла прадставіць нацыянальныя інтарэсы.

Кажа прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК Вадзім Кабанчук:

-Асноўныя вынікі – беларуская павестка ўзнятая нашай дэлегацыяй, яна актуальная. Мы разлічваем на падтрымку нашых краін-суседзяў, у тым ліку Украіны, падвышэнне суб’ектнасці АПК і іншых інстытуцый беларускіх дэмсіл.

Адпаведна Кабанчук пацвердзіў дамоўленасць Святланы Ціханоўскай пра правядзенне слуханняў па Беларусі ў Кангрэсе ЗША, якая была дасягнута падчас працы канферэнцыі:

-АПК, як адзін з асноўных інстытуцый беларускіх дэмакратыных сіл, я думаю, будзе прымаць удзел у такіх слуханнях, калі яны адбудуцца. Так як, я нагадаю, што ў стратэгічным дыялозе паміж ЗША, Еўразвязам, Канадай Аб’яднаны Пераходны Кабінет удзельнічае.

Вядома, што падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам, дзе і прапанавала Вярхоўнаму камісару далучыцца да справы вызвалення палітвязняў у Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя