Расейскае войска нясе велізарныя страты, фронт стабільна ўтрымліваецца ўкраінскім бокам.

У цэлым інтэнсіўнасць баявых дзеянняў пачала зніжацца па прычыне снегу і маразоў, – распавёў прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Аб’яднананага пераходнага кабінету, былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук:
– Вайна набыла пазіцыйныя формы. Яшчэ з 2023 года, калі фактычна фронт не меў вялікіх зрухаў, было некалькі паспяховых аперацый з боку ўкраінскай арміі. Можна прыгадаць Курскую аперацыю. Але больш аператыўных прарываў не было. На сённяшні час мы можам канстатаваць, што Ўкраіна знаходзіцца ў стане стратэгічнай абарончай аперацыі, якую яна паспяхова выконвае.
Станам на сёння, 22 студзеня, паўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца ўжо 1429 дзён ці амаль што чатыры гады. У шырокім сэнсе ваенная агрэсія Расеі супраць украінскай дзяржавы трывае з лютага 2014 года.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






