Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук пачалі ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з сайд-івэнту «Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар перамен або пешка ў чужой гульні?».

Кажа Вадзім Кабанчук:
– Беларусь павінна быць убудавана ў агульную сістэму бяспекі Еўропы. Беларусь не можа застацца чорнай плямай на карце Еўропы. Прэзідэнт Зяленскі сказаў, што ён будзе ўздымаць пытанне Беларусі на будучых перамовах аб заканчэнні вайны, і гэта для нас сур’ёзны сігнал. Ён таксама агучыў інфармацыю, што збіраецца на тэрыторыі Беларусі “Тіто-8”, вучэнне “Захад-25”, групоўка на 10-15 дывізій. І гэта вельмі сур’ёзная пагроза для ўсяго рэгіёна. Таму ўвага да беларускага пытання ёсць.
На сайд-івэнце агучылі патрабаванні беларускай апазіцыі: вывад расейскіх войскаў, новыя выбары і вызваленне палітвязняў. Святлана Ціханоўская адзначыла сувязь лёсу Беларусі з Украінай і бяспекай Еўропы, падкрэсліўшы нелегітымнасць рэжыму Лукашэнкі.


Беларускае Радыё Рацыя






