BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Беларусь сёння ўбудаваная ў «вось зла» CRINK

На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 14 лютага адбыўся сайд-івент «Беларусь у восі CRINK: як Захад шукае адказ на аўтарытарныя альянсы», прысвечаны ролі Беларусі ў такіх альянсах і магчымым стратэгіям рэагавання з боку дэмакратычных краін.

Вадзім Мажэйка

Каментуючы вынікі дыскусіі, арганізатар і кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка адзначыў, што Беларусь фактычна ўжо ўбудаваная ў так званую «вось CRINK» — Расея, Кітай, Іран і Паўночная Карэя:

-Гэта, канешне, вайскова-прамысловы комплекс, мы бачым, што Беларусь дапамагае Расеі збіраць дроны. Шмат падвойнага прызначэння гандлю з Кітаем. Таксама, безумоўна, гэта прадастаўленне беларускай тэрыторыі, уплыў на грамадства.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская, адкрываючы сустрэчу, падкрэсліла, што Беларусь сёння выкарыстоўваецца як інструмент вайны Расеі супраць Украіны. Каментуе Вадзім Мажэйка:

-Яна казала важныя рэчы пра Беларусь, як фарпост “восі зла” ў Еўропе. Казала пра маючую адбыцца сустрэчу з Зяленскім у Кіеве.

Як адзначае Вадзім Мажэйка, ключавы пасыл сайд-івенту: у тым, што Беларусь у сферы бяспекі застаецца актыўным гульцом з вялікім патэнцыялам, і цяпер галоўнае пытанне — хто будзе карыстацца гэтым патэнцыялам у будучыні. Удзельнікі дыскусіі таксама абмеркавалі санкцыйную палітыку, ваенна-тэхналагічнае супрацоўніцтва паміж аўтарытарнымі рэжымамі і магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі ў Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Цалкам гутарка:

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Беларускае Радыё Рацыя