BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Беларусам раю карыстацца VPN

Сацыяльныя сеткі беларускага палітолага Вадзіма Мажэйкі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Вадзім лічыць гэта своеасаблівым ціскам на сябе і на сваіх сяброў:

– Для мяне гэта не зменіць нічога, бо, як ведаюць слухачы Рацыі, я і так рэгулярна даю інтэрв’ю так званым экстрэмісцкім медыя. Я не баюся і не буду баяцца такога запужвання. Я не буду падпарадкоўвацца такому ціску рэжыму. Таму асабіста для мяне гэта нічога не зменіць. Але, канешне, гэта стварае нязручнасці для маіх сяброў у Беларусі.

Вадзім Мажэйка лічыць найлепшай парадай – гэта карыстацца ў Беларусі VPN:

Парада абсалютна ўніверсальная. Ніхто не можа трымаць у галаве спіс сотняў і тысяч матэрыялаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі. Ніхто не можа дакладна зараз упэўніцца, што экстрэмізм, а што не. Таму, знаходзячыся ў Беларусі, да любой інфармацыі, да любых сайтаў трэба падыходзіць асцярожна. Трэба дбаць пра сваю лічбавую бяспеку, карыстацца VPN.

Разам з Вадзімам у той дзень таксама прызналі экстрэмісцкім матэрыялам тэлеграм-канал Ліхтар, а таксама адзін з брэндаў адзення з Вялікабрытаніі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя