BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Хуткага адкрыцця мяжы чакаць не варта

Больш за тыдзень таму з’явілася інфармацыя пра магчымасць адкрыцця ў лістападзе двух памежных пераходаў паміж Беларуссю і Польшчай. Гэтая навіна выклікала абмеркаванне не толькі ў кантэксце памежнага супрацоўніцтва, але і магчымых палітычных зрухаў унутры Беларусі.

Вадзім Мажэйка

Пра сітуацыю з межамі распавядае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка

– На жаль, зараз хуткага адкрыцця мяжы я б не чакаў, бо як бачым, адкрыццё польскай мяжы ўпісалася ў кантэкст закрыцця мяжы літоўскай, і, у прыцыпе, цалкам натуральна, што літоўскія ўлады хочуць сінхранізавацца і з Польшчай, і з Латвіяй, бо сапраўды сінхранізаваная пазіцыя будзе больш моцная. Але для нас гэта значыць, што зараз хуткага адкрыцця я не чакаў бы, прынамсі да таго часу, пакуль не вызваляць Пачобута. Безумоўна само па сабе адкрыццё мяжы дазволіць большай колькасці беларусаў ездзіць у Еўропу. Агулам гэта пазітыўны для беларусаў сігнал.

Вадзім Мажэйка ўпэўнены, што таксама прыйдзецца пачакаць і з вызваленнем новых палітвязняў. Нагадаем, што ў гэтым годзе шмат хто чакаў выхада на волю чарговых знакавых для беларускай палітыкі ды журналістыкі палітвязняў і гэтага пакуль не адбылося.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя