BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Для нашага рэгіёна гэта праца на перспектыву

Ва Украіне адбываецца вялікі Форум Астрожскіх, які працягне сваю працу ў Кіеве 14–15 лістапада 2025 года.

На Форуме адбываецца праца секцый, тэматычных круглых сталоў і прэзентацый даследаванняў. Асноўная ўвага нададзена еўраінтэграцыйным перспектывам, ролі грамадзянскай супольнасці і неабходнасці рэгіянальнай салідарнасці.

Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка

Пра Форум распавядае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:

– Форум Астрожскіх – гэта галоўная беларуска-ўкраінская канферэнцыя, на якой абмяркоўваем бягучыя падзеі, а таксама больш шырокі кантэкст, абмяркоўвае па розных накірунках, у фокусе ўвагі і палітычныя адносіны, і стаўленне грамадства адно да аднаго, і культурная дэкаланізацыя, і, вядома, пытанні бяспекі. Гэтыя тэмы абмяркоўваем разам – даследчыкі, навукоўцы, грамадскія дзеячы, палітыкі Беларусі і Украіны.

Чакаецца, што ў сталіцы Украіны Форум будзе яшчэ больш прадстаўнічы. Паводле арганізатараў, Форум можа стаць штогадовай традыцыяй — платформай, якая злучае голасы з розных частак Усходняй Еўропы і дае ім магутнае агульнае гучанне.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя