BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Гэта была “электаральная спецаперацыя”

Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка падводзіць вынікі электаральнай кампаніі 2024 года, якая адбылася ў Беларусі. Аналітык лічаць гэта “электаральнай спецаперацыяй”:

– Я б гэта не назваў выбарамі, а хутчэй “электаральнай спецаперацыяй”. Нават па беларускіх мерках яна была надта кантраляваная, надта сумная, не падобная на тыя выбары, якія адбываліся раней, парламенцкія ці мясцовыя. Заўсёды не было інтрыгі, не было дэмакратыі, вольнасці і вось гэтага ўсяго. Я упэўнены, што ўпершыню сапраўды большасць нагодаў была толькі ад сілавікоў.

Па словах палітолага, тое што адбылося 25 лютага ў Беларусі зусім не падобна на “выбары”:

– Не было ніводнага кандыдата, які б адкрыта крытыкаваў дзейсную палітыку, якая адбываецца ў Беларусі. Таму ў гэтым сэнсе гэта была такая працэдура, якая сапраўды прайшла пад міліцэйскім наглядам без пратэстаў. Да выбараў гэта канешне не было падобна.

Нагадаем, што ў 25 лютага 2024 годзе ў Беларусі адбыліся так званыя “парламенцкія выбары” і па звестках ЦВК Беларусі ў іх прынялі ўдзел 72,98% беларускіх выбаршчыкаў.  

Беларускае Радыё Рацыя