Больш за сто беларускіх палітзняволеных былі вывезеныя ва Украіну, яшчэ дзевяць чалавек — у Літву. Сярод іх — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Гэтая падзея стала адной з найбольш гучных і нечаканых у апошнія месяцы і выклікала шырокі рэзананс як у беларускім грамадстве, так і за яго межамі.

Што стаіць за гэтым крокам лукашэнкащскіх уладаў? Кажа кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаваннях імя Касцюшкі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:
– Вываз людзей цяжка назваць вызваленнем, гэта замена адной рэпрэсіі на іншую, на транснацыянальную. Людзі вывезеныя без дакументаў, відавочна гэта стварае праблемы для людзей. Сапраўды зараз час, калі гэтым людзям бліжэйшым часам трэба будзе вырашаць свае лагістычныя пытанні. Хтосьці з іх застанецца ва Украіне, хтосьці паедзе ў Літву, хтосьці ў Польшчу, а хтосьці ў Германію.
Вадзім упэўнены, што выбар Украіны, як краіны, куды вывезлі большасць палітзняволеных, мае некалькі прычын:
– Некалькі чыннікаў. Па-першае, гэта тыповае для рэжыму жаданне проста зблытаць карты. Мы можам згадаць, як у 2020 было ў кагосьці – выпускаюць з Акрэсціна і вывозяць яго на задворкі Менска проста, каб яго ўжо не сустрэлі. Тое ж самае і тут. Не будзе прыгожай сустрэчы ні ў Вільні, ні ў Варшаве, калі ўсе там ва Украіне. Ёсць там прэс-канферэнцыя ў Чарнігаве, акрамя беларусаў у краіне, якія выдатна прыехалі, іншых не будзе. Дзякуй вялікі і Святлане Шацілінай, і Таццяне Мартынавай, і Вадзіму Кабанчуку.
Палітычны аналітык чакае, што частка палітвязняў, магчыма, далучыцца да працы Каардынацыйнай рады новага, ужо 4-га склікання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






