BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Мы бачым, як працуе камбінацыя перамоваў і ціску

На волю выйшаў палітзняволены Рыгор Кастусёў. Пра гэта паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык. Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра чацвярых палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі.

Падзею вызвалення палітвязняў каментуе палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

РР: Як гэта зразумець, пачаўся працэс? Бо ўчора Лукашэнка сказаў, а сёння з’яўляецца такая інфармацыя пра вызваленне.

Вадзім Мажэйка: Гэта цудоўная навіна. Аднак спадар Рыгор у турме не першы дзень і, на жаль, не першы дзень хворы. І зараз выглядае так, што гэтым вызваленнем нейкай часткі з гуманітарнага спіса цяжкахворых палітвязняў, баюся што далёка не ўвесь спіс будзе вызвалены, але выглядае, што гэта гуманітарная інфармацыйная заслона для таго, каб фактычна выканаць патрабаванні палякаў вызваліць Андрэя Пачобута і, магчыма, нейкіх іншых палітвязняў. Бо бачым, што палякі зараз сур’ёзна да справы падышлі. Можна згадаць візіт прэзідэнта Дуды ў Пекін, сустрэчы на найвышэйшым роўні, дзе наўпрост сказалі пра праблемы, якія ідуць ад Беларусі, пра эскалацыю ў першую чаргу міграцыйнага крызісу на мяжы. І пасля гэтага ад Польшчы былі заявы, каб вызвалілі Пачобута і каб спынілі міграцыйны крызіс, а інакш перакрыем цалкам транзіт грузаў праз беларуска-польскую мяжу. А трэба разумець, што гэта гандаль Кітая з Заходняй Еўропай. І як бачым, працуе гэтая камбінацыя перамоваў і ціску. І бачым, як пачаліся зрухі, як фактычна тыдзень прайшоў і ўжо Лукашэнка робіць патрэбныя заявы, прымаюцца законы і самае галоўнае – пачынае патроху ісці працэс вызвалення людзей.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя