Дыскусійная пляцоўка, якой мае быць Каардынацыйная рада. Орган беларускай апазіцыі пасля выбараў мае стаць протапарламентам, цяпер гэта хутчэй – грамадская ініцыятыва.
Пачаўся агітацыйны перыяд, а на выбары зарэгістравалі 12-ць спісаў, агулам больш за 250 кандыдатаў розных палітычных плыняў.
Аналітык Вадзім Мажэйка заўважае, што акурат такі орган беларускай апазіцыі за мяжой патрэбны, каб арганізаваць больш цывілізаваную палітычную дыскусію.
– Усе гэтыя людзі збіраюцца на адной платформе, дзе яны могуць камунікаваць, а гэта вельмі важна. Вядома, што ўсім нам камфортней камунікаваць з сябрамі, але для добрай працы ў палітычных органах добра, каб у яго ўвайшлі вельмі розныя людзі. Каб у нас была пляцоўка, дзе ўсе гэтыя арганізацыі, каб яны не дыстанцыйна адзін аднаго хвалілі ці лаялі, а каб яны ўсе былі ў адной структуры.
З 25 па 28 траўня пройдзе галасаванне ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання. За месцы ў ёй змагаюцца 12 выбарчых спісаў. Першыя вынікі абвесцяць не пазней за 29 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя