Пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў дзяржаўных СМІ Беларусі з’явіліся чуткі пра адмену санкцыяў з амерыканскага боку.

Гэтую «адмену санкцыяў» каментуе палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:
– Мяркую, у адміністрацыі Трампа ўсё магчыма. Ставяцца вялікія мэты, вялікія рэчы. Пытанне не ў тым, ці магчыма змена санкцый, пытанне ў тым, якія магчымыя крокі з боку Лукашэнкі. Бо, безумоўна, санкцыі гэта не ікона, каб на іх маліцца.
Мажэйка ўпэўнены, што праз санкцыі можна дамагчыся зменаў у палітыцы:
– Санкцыі – гэта інструмент. Гэта інструмент таго, каб дамагацца зменаў у палітыцы. І калі, напрыклад, ЗША дамовяцца, каб рэжым Лукашэнкі спыніў рэпрэсіі і вызваліў палітзняволеных, не дзесяць чалавек, якія і так неўзабаве выйшлі бы, а каб вызвалілі сотні, ці тысячу. Так, безумоўна, у такіх умовах абсалютна лагічна, што санкцыі таксама могуць змяняцца.
Палітолаг таксама ўпэўнены, што праз санкцыі можна дамагчыся і спынення рэпрэсіяў у Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






