Беларускі палітолаг Вадзім Мажэйка падводзіць вынікі ІІІ канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая адбылася днямі ў Вільні:
-Нягледзячы на безумоўна відавочнае масавае выгаранне беларусаў, якія шмат хто і шмат ад чаго стаміліся, калі не казаць – усе ад усяго, што нягледзячы на гэта застаюцца тыя грамадскія і палітычныя акторы, якія ўсё ж працягваюць працу, якія нягледзячы на пануючыя складанасці, робяць што могуць. Таму мы пабачылі на гэтай канферэнцыі і новае будаванне кааліцый, і новыя заявы.
Палітолаг таксама прадставіў на канферэнцыі “Платформу 2025”, якую падпісалі 17 палітычных і грамадскіх актораў:
-“Платформу 2025” на дадзены момант падпісалі 17 дэмакратычных актораў. Большая частка з іх была на канферэнцыі. Нехта проста фізічна не прысутнічаў, напрыклад, Беларускі дом у Варшаве. Хутка будзе апублікаваны спіс усіх 17 удзельнікаў.
Ужо цягам бліжэйшага тыдня будуць агалошаны імёны ўсіх падпісантаў гэтай «Платформы 2025».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя