Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка каментуе пасяджэнне Каардынацыйнай рады.

– Першае, што тычыцца канфліктаў, спрэчак сварак, то давайце як-небудзь пачытаем справаздачы з пасяджэнняў БРСМ і ЛДПБ Гайдукевіча. Там няма ніякіх сварак, усё гладзенька. Усталі, паперку прачыталі, спрэчак няма. У прынцыпе прысутнасць нейкіх канфліктаў, розных меркаванняў і прывычкі гэтыя розныя меркаванні выказваць, гэта нармальная прыкмета дэмакратычных структур. Дэмакратыі нестандартныя, яны не ходзяць строем, у іх спрэчкі і канфлікты. Няма чаго гэтага баяцца, няма чаго саромецца, гэта абсалютна нармальна.
Што тычыцца таго, глядзець ці не глядзець, то таксама. Я разумею, што я гэта глядзеў не для задавальнення і не таму што, як грамадзяніну Беларусі, мне гэтае пасяджэння падаецца вырашальным. Вядома я глядзеў па працы, бо калі ты палітычны аналітык у нейкай краіне, дзе прайшлі нейкія выбары ў нейкую палітычную структуру, то важна паглядзець яе першае пасяджэнне.
Таксама мне здаецца не зусім правільна займаць такую пазіцыю: “Ой, я не глядзеў, мне ўсё гэта не цікава”. Калі не цікава, то трэба перакваліфікавацца ў нейкую іншую прафесію. Калі чалавеку не цікава займацца палітыкай, то можна заняцца іншым. Гэта тычыцца тых, хто прафесійна займаецца палітыкай. Трэба паказаць, чым будзе займацца Каардынацыйная рада і на што яе рашэнні будуць уплываць.
У гэтым сэнсе, як слушна зазначылі на гэтым другім пасяджэнні, стартуе трэцяе скліканне Каардынацыйнай рады канешне з цяжкай сітуацыі, з такога шлейфу скандалаў, канфліктаў. Калі нават Андрэй Ягораў, які быў у другім і трэцім скліканні, сказаў, што тое, якія выбары правяла Каардынацыйная рада, гэта самае галоўнае, што яна зрабіла ў свой час.
Па шчырасці не надта высокая планка. Калі структура лепшае, што змагла зрабіць, замест яе абраць іншую структуру, пры ўсім пры тым, што працэдуру зрабілі, малайцы. Канешне такім уразіць людзей складана. Усе палітыкі казалі: “Зараз мы зробім тое, сёе”. Мне здавалася яны будуць суткі засядаць.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






