BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Тышкевіч: Польшча застаецца на баку беларускіх дэмакратаў і Новай Беларусі

Частка каманды Офіса Святланы Ціханоўскай перабярэцца ў Варшаву ў бліжэйшыя тыдні. Пры гэтым Офіс захоўвае дыпламатычную акрэдытацыю ў Літве. Паводле галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франка Вячоркі, Офіс пакуль вядзе перамовы з польскім бокам аб пашырэнні сваёй дзейнасці ў Варшаве.

Вадзім Тышкевіч
Вадзім Тышкевіч. Фота Władysław Czulak / Agencja Wyborcza.pl.

Госць Рацыі — сенатар Рэспублікі Польшча X і XI скліканняў, былы прэзідэнт горада Нова Соль, Вадзім Тышкевіч. Пагаворылі пра найважнейшыя падзеі апошніх дзён: пра пераезд Офіса Святланы Ціханоўскай у Варшаву, пра падтрымку беларускай супольнасці ў Польшчы, а таксама пра пытанні бяспекі і гібрыднага ціску на памежныя рэгіёны.

РР: Раскажыце, калі ласка, пра вашыя беларускія карані.

Вадзім Тышкевіч: Я нарадзіўся на Беларусі ў польскай сям’і. Мая мама Багуміла Тышкевіч была настаўніцай. Тата быў настаўнікам матэматыкі і фізікі. Пасля смерці бацькі мы з’ехалі ў Польшчу і пасяліліся на тэрыторыі Заходняй Польшчы. З мамай і сёстрамі мы прыехалі ў Польшчу ў 1966 годзе. І з таго часу жывем у Польшчы. Сумую па Беларусі, па маім родным горадзе Ганцэвічы. З палітычных меркаванняў не магу наведаць родныя мясціны, не магу наведаць магілу бацькі і іншых свах родных. Мая сястра жыла ў горадзе Рэчыца і памерла як раз у гэты драматычны час, і я не меў магчымасці з ёй развітацца. Беларуска-польскія адносіны ляжаць на маім сэрцы моцна. І хачу дажыць да такога часу, калі змагу свабодна наведаць Беларусь.

РР: Ці сустракаліся вы ў сваёй сенатарскай працы з беларускай супольнасцю? Разумею, што горад Нова Соль знаходзіцца далекавата ад Беластока, але тым не менш.

Вадзім Тышкевіч: Канешне сустрэчы меў, бо працую з беларускай групай у Зялёнай Гуры, якая дзейнічае недалёка ад майго горада. Я сам жыву ў Новай Солі, быў прэзідэнтам горада на працягу 17 гадоў. 6 гадоў з’яўляюся сенатарам. Сустракаўся і з Ціханоўскай, і прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Такія кантакты маю. Можа не такія частыя, як хацеў бы, але такія кантакты маю. І калі магу, то падтрымліваю беларускую апазіцыю.

РР: А як агулам выглядзае ў вашай мясцовасці беларуская супольнасць? Павялічываецца, памяншаецца, ці прыязджаюць людзі з Беларусі жыць стала?

Вадзім Тышкевіч: Я не маю такога непасрэднага кантакту. Калі да мяне звярнуліся б, то я, канешне, пастараўся б дапамагчы. У Зялёнай Гуры моцны асяродак, які дзейнічае – падтрымлівае свае традыцыі, спяваюць песні, ладзяць сустрэчы. То бок, асяродак актыўны.

РР: Будучы прэзідэнтам Новай Солі на працягу 17 гадоў, а цяпер сенатарам, якія найважнейшыя выклікі вы бачыце ў мясцовым самакіраванні ў Польшчы?

Вадзім Тышкевіч: Праўдзівае самакіраванне – гэта фунтамент развіцця краіны. І лічу, што ў значнай меры поспех Польшы залежыць ад гэтага. Усё пачалося ў 80-90 гадах, калі Польшча выйшла з Усходняга блоку і пачала будаваць свае фундаменты. І адным з найважнейшых тых фундаментаў было самакіраванне. Як сама назва гаворыць: самі кіруем. Чым больш самакіравання – тым лепш. Самакіраванне, гэта значыць – гаспадар, адказнасць, прымаюцца рашэнні непасрэдна людзьмі. Ці гэта будзе Беласток, ці будзе Нова Соль, самакіраванне адыгрывала і адыгрывае агромную ролю.

РР: Як вы ацэньваеце сітуацыю ў беларускіх дэмакратычных сілах у выгнанні, асабліва ў кантэксце пераносу Офіса Ціханоскай у Варшаву?

Вадзім Тышкевіч: Калі казаць пра беларусаў, то ментальна яны для нас найбліжэйшыя. І вельмі мне хочацца дажыць да тых часоў, калі Беларусь будзе вольнай краінай, і беларусы маглі б будаваць сваю Айчыну на заходніх мадэлях заходніх дэмакратый.

Перанясенне Офіса цяжка мне ацаніць, гэта рашенне спадарыні Ціханоўскай і яе каманды. Для мяне гэта добра, у тым сэнсе, што магу непасрэдна падтрымліваць беларускую апазіцыю, з надзеяй, што калісьці Беларусь будзе вольнай.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя