Некаторыя вераць, што вайна ва Украіне можа скончыцца ўжо да канца бягучага году. А некаторыя думаюць, што гэта працэс, які зацягнецца на дзесяць гадоў. Але вера ў перамогу ўкраінскага боку застаецца нязломнай, – пра гэта распавёў наш сённяшні Госць Рацыі, доктар псіхалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі НАПН (Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук) Украіны Вадзім Васюцінскі. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль.
РР: На цяперашні момант, як вашымі вачыма выглядае сітуацыя ва Украіне, у чым яе цяперашняя асаблівасць?
Вадзім Васюцінскі: Па-першае, сказаў бы, што за апошні час нічога значнага не адбылося. Ёсць невялікія змены. Грамадства рэагуе досыць спакойна. Ёсць невялікія хваляванні. Крыху больш аптымізму, крыху больш песімізму, як звычайна.
А калі дакладней, то на фронце нічога асабліва не змянілася. Апошнім часам былі невялікія адступленні нашай арміі, але яны не істотныя, з аднаго боку, але з іншага, насцярожваюць. Што гэта можа значыць? Пішуць, што гэта была спроба новага наступлення расейцаў, але яна не ўдалася. Праўда, захапілі некалькі вёсак. Для грамадзянскіх не зусім зразумела наколькі сур’ёзныя гэтыя змены.
Абстрэльваюць Харкаў. Іншыя гарады. Амаль штодзённа. Пастаянныя ў нас жалобы ў розных гарадах. Штодзённыя пахаванні вайскоўцаў, цывільных асобаў.
Радуюць паспяховыя баявыя акцыі супраць расейскай арміі, супраць караблёў чарнаморскага флоту, супраць некаторых ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Расеі.
Цалкам размова:
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш двух гадоў і трох месяцаў. Гэта больш за 830 дзён адстойвання ўкраінскай незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя