Заўтра, 3 ліпеня, у Беларусі адзначаць Дзень Незалежнасці, а ў Менску прымеркаваны да гэтай нагоды вайсковы парад з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Як адзначае на сваім Ютуб канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, нелегітымны кіраўнік Беларусіпакажа падчас парада і ядзерную зброю:
– На гэтым парадзе, я думаю, што мы ўбачым з вамі і ядзерную зброю. Так, сапраўды, тактычную ядзерную зброю, якой хваліцца Лукашэнка ўжо на працягу цэлага года. Ніхто дагэтуль не валодае інфармацыяй, ці ёсць яна на тэрыторыі Беларусі альбо няма, але заўтра, напэўна, мы яе ўбачым на іскандэрах. На іскандэрах, на якія ўжо нанеслі знакі “радыяцыя”. Там сапраўды будуць перавозіцца радыёактыўныя матэрыялы. На самой справе там будуць знаходзіцца муляжы, Лукашэнка не наважыцца правезці яе перад гледачамі і паказаць па тэлебачанні. Гэта будзе муляж, а не рэальная ядзерная зброя. Але нават муляжом ён паспрабуе пагражаць Захаду.
Афіцыйны Менск пад кіраваннем Лукашэнкі адзначае Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, прымеркаваны да дня вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раней дзень незалежнасці ці Дзень волі адзначалі 25сакавіка, прымеркаваны да дня абвяшчэння БНР у 1918 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя