Расейскія інструктары працягваюць працаваць з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў Беларусі.

“Вагнераўцы” праводзяць з імі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Яны вучылі спецназаўцаў дзеянням асабістага складу групы пры налёце дронаў, адпрацоўвалі кругавую абарону пры раптоўным агнявым кантакце з праціўнікам і перасоўванне ў зімовых умовах па перасечанай мясцовасці.
Раней “вагнераўцы” праводзілі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку, давалі парады, “абапіраючыся на свой баявы вопыт”.
Удзел “вагнераўцаў” у падрыхтоўцы падраздзяленняў спецназу ўнутраных войскаў РБ пачалася ў 2023 годзе. Над навучальным цэнтрам “Валоўшчына” пад Менскам нават узнялі сцяг ПВК “Вагнер”. Мяркуецца, што група расейскіх наймітаў атрымала беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў. У іх з’явіўся свой шаўрон.
Беларускае Радыё Рацыя






