BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна да апошняга ці перамовы?

Паколькі вайна адымае жыццё і здароўе грамадзян, то трэба дамаўляцца. Такой думкі прытрымліваецца адносна перамоваў з Расеяй беларуска, якая жыве ва Украіне, недалёка ад Адэсы. Яна адзначыла, што ў грамадстве мала хто падзяляе яе думку, большасць гатовая ваяваць да апошняга:

– Большасць абураная, ніякіх парамоваў, ваяваць да апошняга жаўнера. Пакінуць тое, што ёсць, існуючую лінію або пакінуць Данбас, пакінуць Крым, астатняе, дзе цяпер лінія, якая адваяваная. Ніхто не кажа, што давайце аддадзім.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца ўжо больш за два гады. Размова пра перамовы з Расеяй на афіцыйным узроўні пакуль не ідзе, наадварот, такі варыянт нават не дапускаецца.

Беларускае Радыё Рацыя