
Захоўваецца рызыка таго, што бліжэйшым часам вайна Ізраіля з ХАМАС можа таксама пашырыцца ў вайну Ізраіля з Ліванам, а менавіта з Хезбалой.
Пытанне з вызваленнем закладнікаў надалей застаецца важным для Ізраілю. Але пакуль дамоўленасці пра чарговае часовае перамір’е няма, распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраілю:
– На дадзены момант амаль ніяк не адбіваецца, акрамя таго, што мы чытаем навіны, увесь час атрымліваем паведамленні пра тое, што побач адбываюцца выбухі. Мы жывём бліжэй да поўначы, у нас усё часцей адбываюцца пранікненні з боку Лівана лятаючых прыстасаванняў, часамі ракеты. У нас цяпер амаль не бывае паветранай трывогі. Напрыклад, калі раней скарачалі працоўны дзень, то цяпер мы працуем напоўніцу.
Вайна ў Ізраілі ідзе роўна два з паловай месяцы. Канфлікт будзе дакладна цягнуцца да канца года. Ці завершыцца ён у бліжэйшыя месяцы – таксама застаецца пытаннем.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pexels.com






