BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна на Блізкім Усходзе паўплывае на Беларусь

Ад працягласці вайны на Блізкім Усходзе вельмі моцна будзе залежыць які будзе ўплыў на Беларусь і на беларускія падзеі. Так, да прыкладу, мяняюцца кошты на сусветным рынку на нафту, а ў Беларусі ёсць два нафтаперапрацоўчыя заводы, што можа падвысіць даходы лукашэнкаўскага рэжыму. Сваімі разважаннямі падзяліўся беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году, сябра Каардынацыйнай Рады Алесь Міхалевіч:

Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

–  Гэта можа паўплываць істотна на далейшы ход вайны ва Украіне, які таксама непазбежна ўплывае на ўсё тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму канфлікт на Блізкім Усходзе – гэта вельмі сур’ёзная рэч. Вельмі важнае значэнне мае, як доўга гэта працягнецца. І калі гэта хутка будзе злакалізавана, асабліва калі ў выніку зменіцца рэжым у Іране – гэта адна сітуацыя. Доўгая зацяжная вайна – гэта зусім іншая сітуацыя.

Вайна ў Іране пачалася 28 лютага бягучага году і цягнецца роўна два тыдні. Няма дакладных прагнозаў адносна таго наколькі хутка яна завершыцца – праз некалькі тыдняў ці праз некалькі месяцаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя