За Украінай безумоўная перамога, бо на пяты год вайны яна змагла захавацца як незалежная дзяржава, яна змагла вытрываць у супрацьстаянні супраць імперыі, якая валодае ў разы большымі рэсурсамі.

Разам з тым, нават на фоне вайны ў Іране, кардынальна нічога не зменіцца ў пастаўках узбраення для ўкраінскага боку, – перакананы прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Аб’яднананага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук:
– Так, безумоўна, увага зараз адцягнута на падзеі на Блізкім Усходзе. Напэўна, калі зацягнецца канфлікт, частка ўзбраенняў, асабліва што тычыцца авіяцыйных, супрацьпаветраных узбраенняў, яны будуць перанакіраваныя на Блізкі Усход. Але нагадаю, што зараз у асноўным пастаўкі ўзбраення адбываюцца праз еўрапейскія краіны. Так, часткова закупаліся ўзбраенні амерыканскія, таму гэта можа выклікаць пэўны дэфіцыт.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне не спыняецца звыш чатырох гадоў. Перамовы па яе завяршэнні пакуль што на паўзе.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






