BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: ахвяры ўкраінцаў і расейцаў пад Харкавам – адзін да васьмі

Такі паказчык у інтэрв’ю журналістам з Цэнтральнай Азіі агучыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Цытата:

«Пуціну абсалютна напляваць на разуменне чалавечага жыцця, яму напляваць і на сваіх людзей, як на грамадзянскіх, так і на вайскоўцаў».

Тым часам, улады Літвы разам з іншымі краінамі, якія мяжуюць з Расеяй, плануюць узвесці «сцяну з беспілотнікаў», каб абараніць свае межы. Пра гэта паведаміла міністр унутраных спраў краіны Агне Білатайце пасля сустрэчы ў Рызе з калегамі з Латвіі і Эстоніі, а таксама Фінляндыі, Нарвегіі і Польшчы.

Цытата: «Гэта зусім новая рэч — сцяна з дронаў, якая працягнулася ад Нарвегіі да Польшчы. Мэта складаецца ў тым, каб выкарыстоўваць дроны і іншыя тэхналогіі для абароны нашых межаў».