BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: акупанты атакавалі Запарожжа

1192-і дзень вайны. Пасля начной атакі расейцаў па Запарожжы пачаўся пажар на адным з аб’ектаў інфраструктуры. Кіраўнік АВА Іван Фёдараў паведаміў, што папярэдне абышлося без пацярпелых. 

Між тым дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч заявіў аб наяўнасці ў Беларусі ядзернай зброі і абверг заявы ўкраінскай разведкі. Заява прагучэла ў Маскве падчас Міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі. 

Масква і Менск прынялі рашэнне аб размяшчэнні ў Беларусі комплексу “Орешник“, нагадаў ён: “Да канца года, тое рашэнне, якое прынялі кіраўнікі нашых дзяржаў, будзе ў практычнай плоскасці“.

Беларускае Радыё Рацыя