Салдаты з КНДР зараз праходзяць падрыхтоўку ў Расеі і могуць быць накіраваны на фронт ва Украіне да канца года. Такімі звесткамі валодае The Washington Post. Гаворка ідзе пра некалькі тысяч байцоў. Гэтыя падраздзяленні могуць замяніць узброеныя сілы Расеі ў памежных рэгіёнах, каб вызваліць расейскія войскі для ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Тым часам Індыя стала другой па велічыні краінай-пастаўшчыком крытычна важных тэхналогій у Расею, піша Bloomberg. Індыйскі экспарт у Расеі забароненых прадуктаў, такіх як мікрачыпы, схемы і варштаты, у красавіку і траўня перавысіў $ 60 млн, што прыкладна ўдвая больш у параўнанні з папярэднімі месяцамі гэтага года. Індыю па гэтым параметры апярэджвае толькі Кітай. Таксама Індыя стала найбуйнейшым пакупніком расейскай нафты. МЗС Індыі не дало адказу, калі яго папрасілі пракаментаваць гэтую статыстыку.






