733-і дзень вайны. Расея па-ранейшаму атрымлівае забароненыя санкцыямі зброевыя тэхналогіі з Еўропы.
Пра гэта піша агенцыя Bloomberg. Нягледзячы на шматлікія санкцыі, гандаль забароненымі адчувальнымі таварамі на дзясяткі мільёнаў еўра па-ранейшаму вядзецца з самога ЕЗ, сказаў агенцтву адзін з еўрапейскіх чыноўнікаў.
Даччыныя кампаніі еўрапейскіх і расейскіх фірм, а таксама трэція краіны актыўна перамяшчалі адчувальныя тавары, зазначае агенцтва.
Між тым, стала вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 4 сакавіка, наведае Арменію і, магчыма, Азербайджан, перадае агенцыя УНІАН. Калі неафіцыйная інфармацыя пацвердзіцца, паездка стане першым візітам Зяленскага на Паўднёвы Каўказ не толькі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі, але і з моманту яго ўступлення на пасаду прэзідэнта ў 2019 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя