Пасол Украіны ў Турцыі Васіль Бондар расказаў, што захопу расейскімі акупантамі Адэсы і Нікалаева перашкодзіла закрыццё Турэччынай у пачатку поўнамаштабнага ўварвання праліваў Басфор і Дарданэлы.

З-за гэтага акупанты не змаглі задзейнічаць свае крэйсеры для марскіх аперацый. Турэччына стала сур’ёзным транспартным хабам для Украіны і зараз дзейнічае транспартны бязвіз, таму ўкраінскія кампаніі без якіх-небудзь ліцэнзій і дазволаў перавозяць з турэцкіх і іншых партоў важныя грузы, адзначыў украінскі пасол.






