BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: крытычная сітуацыя ў Аўдзееўцы

719-ы дзень вайны. Украінская Аўдзееўка можа ўпасці ў бліжэйшыя дні ці тыдні, піша аналітык BILD Юльян Ропкэ. Расейскія войскі паспяхова прасоўваюцца ў Аўдзееўцы на паўднёвым усходзе і ў цэнтры горада. Становішча становіцца крытычным для ўкраінскіх абаронцаў. 

Цытата: “Асабліва небяспечная сітуацыя ў цэнтры, дзе УС РФ засталося каля 200 метраў да аднаго з апошніх шляхоў забеспячэння групоўкі УСУ. Ёсць яшчэ адна дарога на поўдзень, але і там расейскія пазіцыі знаходзяцца ў сотнях метраў, на подступах да сяла Паўночнае. Калі гэтыя шляхі перарэжуць, горад будзе акружаны”.

Між тым, за першыя 10 месяцаў мінулага года брытанскія пастаўшчыкі экспартавалі ў Расею крытычна важныя кампаненты, у тым ліку паўправаднікі і беспілотнікі, на суму больш за 100 мільёнаў даляраў. Пра гэта піша The Times. Адзначаецца, што тавары на суму каля 15 мільёнаў даляраў былі пастаўлены ў Расею непасрэдна са складоў Вялікабрытаніі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: nv.ua