BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: Лінія фронту на Харкаўшчыне стабілізаваная

Украіна выразна ўсведамляе, што вайна скончыцца перамовамі. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнае бяспекі і абароны Украіны Аляксандар Літвіненка.

Паводле яго слоў, сітуацыя на фронце вельмі складаная, але не катастрафічная. Цытата: «Нашы войскі працягваюць цяжкія знясільваючыя баі за маленькія вёскі і пасёлкі ў Данецкай і Запарожскіх абласцях».

Як інфармуе кіраўнік АВА Алег Сінягубаў, лінія фронту на поўначы Харкаўскай вобласці стабілізавана, працягваюцца баі «амаль за кожную вуліцу» ў горадзе Ваўчанску. Cілы абароны кантралююць Ваўчанск на 60%. Расейскія абстрэлы працягваюцца бесперапынна. Акупанты працягваюць штурмавыя дзеянні на Харкаўшчыне.