Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп пасля сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім заявіў, што вайна ва Украіне перарасце ў Трэцюю сусветную, калі Трамп прайграе выбары.

Раней на сустрэчы Трамп падкрэсліў, што выступае за “справядлівы” мір для Украіны, але не ўдакладніў, якім яго бачыць. Ён таксама зазначыў, што ў яго “выдатныя адносіны” з Зяленскім, а таксама з кіраўніком Расеі, і ўпэўнены ў тым, што зможа хутка спыніць вайну, калі стане прэзідэнтам.
Тым часам, Нідэрланды перададуць Украіне частку самалётаў F-16, якія знялі з узбраення. Узброеныя сілы Нідэрландаў перайшлі на больш сучасныя знішчальнікі F-35.






