Вайна ва Украіне завершыцца сёлета, лічаць у МВФ. “Хоць рызыкі застаюцца выключна высокімі, у базавым сцэнары па-ранейшаму мяркуецца, што вайна завершыцца ў апошнія месяцы 2025 года”, – гаворыцца ў прагнозе.

У той жа час, зазначаецца, што “перамовы аб спыненні вайны знаходзяцца на вельмі ранняй стадыі, і магчымы змены ў міжнароднай фінансавай падтрымцы і ў падтрымцы бяспекі Украіны”. Між тым Украіна прадала частку арыштаванага ў Беларусі калію амаль за мільён еўра. “Рэалізавана прадукцыя вытворчасці ААТ ‘Беларуськалій’, якая знаходзіцца ў 50 чыгуначных вагонах”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.






