BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: пасхальнае перамір’е

Расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін абвясціў “пасхальнае перамір’е”. Ён заявіў, што “расейскі бок спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18.00 19 красавіка да 00.00 21 красавіка”. Пуцін таксама заклікаў Украіну зрабіць тое самае.

Фота: pravda.com.ua

Тым часам у Харкаве ўжо 120 пацярпелых у выніку ракетнага ўдару расейцаў. Па словах кіраўніка адміністрацыі Алега Сінягубава, колькасць ахвяр застаецца ранейшай – 1 чалавек загінуў. Большасці параненых дапамога была аказана на месцы або яны лечацца амбулаторна. У харкаўскіх бальніцах знаходзяцца 18 чалавек: трое дзяцей у сярэднім стане і адно дзіця ў здавальняючым. Сярод дарослых двое ў цяжкім стане і яшчэ двое пажылых людзей – у сярэднім, 10 чалавек – у здавальняючым.