1493-і дзень вайны. Расейскі порт Усць-Луга зноў у агні: быў прылёт БПЛА, інфармуе агенцыя УНІАН. Порт месціцца ў Ленінградскай вобласці Расеі.
Між тым, украінцы ўвесь час знаходзяцца ў чаканні — ці то адключэння электрычнасці, ці то яе ўключэння і пры гэтым яшчэ і жартуюць, — кажа грамадзянін Беларусі, украінец па нацыянальнасці, які стала жыве ва Украіне, Уладзімір Гудкоў:
– Ведаеце, асабліва нічога не змяняецца, толькі бывае ноччу то гучна, то нягучна. Вось зараз быў удар ракетны і дронавы па Адэсе. У Адэсе часткова знікла святло. Вось пішуць, што паміж Грыбаўкай з Анджэйкай лятае дрон, тут побач, і два над морам. Вось так і жывём.
Выданне The Bell піша, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на закрытай сустрэчы з бізнэсам паабяцаў ваяваць да захопу ўсяго Данбаса і прапанаваў алігархам добраахвотна зрабіць узносы ў бюджэт.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






