BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: расце колькасць загінулых у Дняпры

1218-ы дзень вайны. Ва ўкраінскіх гарадах Дняпры і Крывым Розе абвешчаны Дзень жалобы. У выніку расейскай атакі ў Днепрапятроўскай вобласці каля 20 загінулых і каля 300 параненых.

Як адзначае кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, у Днепрапятроўскай вобласці пражывае вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары. 

Між тым, Вялікабрытанія выкарыстоўвае расейскія актывы для ўмацавання СПА Украіны. Выданне Politico піша, што новы пакет з 350 ракет класа “паветра-паветра” ASRAAM будзе аплачаны 70 мільёнамі фунтаў стэрлінгаў, атрыманых за кошт адсоткаў замарожаных расейскіх актываў. Аб новым абаронным пакеце ваеннай дапамогі Украіне прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер аб’явіў на саміце НАТА ў Гаазе. Ён адзначыў, што такі падыход цалкам лагічны, бо менавіта Расея павінна заплаціць цану за барбарскую вайну супраць Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота: t.me/dnipropetrovskaODA