Прынамсі 7 расейскіх НПЗ спынілі перапрацоўку нафты з прычыны атак украінскіх дронаў у першым квартале бягучага году. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае падлікі. Адным з апошніх вытворчасць спыніў «Куйбышаўскі НПЗ», што ў Самарскай вобласці. Беспілотнікі атакавалі гэты завод у ноч на 23 сакавіка.

Пасля атакі магутнасці прадпрыемства знізіліся ўдвая. Між тым, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расея не змірыцца з існаваннем ля яе межаў дзяржавы, гатовай любымі метадамі, у тым ліку сілавымі, забраць Крым і новыя рэгіёны.
Гаворачы аб планах Кіева правесці «саміт міру», на якім бы абмяркоўвалася «формула Зяленскага» ва ўрэгуляванні канфлікту, прадстаўнік Крамля заўважыў, што немагчыма займацца вырашэннем украінскай праблемы без удзелу Расеі.






