932-і дзень вайны. Расейскае войска мінулай ноччу ўдарыла дронамі «Шахед» па горадзе Канатоп у Сумскай вобласці Украіны. Ёсць параненыя, горад застаўся без святла.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні абласной адміністрацыі. Паводле папярэдніх звестак, у выніку ўдару параненыя 14 чалавек, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Аварыйна-выратавальныя працы працягваюцца. Моцна пашкоджаная энергетычная інфраструктура горада. Энергетыкі ў цяпер робяць усё магчымае, каб даць святло бальніцы і водаканалу. Ваду жыхарам горада будуць падаваць паводле графіку, які аб’явяць пазней.
Акрамя таго, у Канатопе пашкоджаныя некалькі адукацыйных установаў, медыцынскія будынкі, а таксама ўчастак трамвайных шляхоў у цэнтры горада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: .pravda.com.ua