774-ы дзень вайны. Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнае агрэсіі склалі амаль 550 тыс. За суткі паказчык вырас на 820. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны.

Тым часам, дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Будапешта на акцыю пратэсту супраць ураду Віктара Орбана, паведамляе агенцтва Reuters. Гэта звязана з карупцыйным скандалам у бліжэйшым атачэнні Орбана. Вугорскага прэм’ера неаднаразова абвінавачвалі ў прарасейскай пазыцыі.
Спікер парламента Петэр Пелегрыні перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Славакіі, умацаваўшы ўладу прарасейскага прэмʼер-міністра Роберта Фіца.
Фіца, які прыйшоў да ўлады чацвёрты раз у кастрычніку, павярнуў замежную палітыку краіны ў бок больш прарасейскіх поглядаў і ініцыяваў рэформы крымінальнага заканадаўства і СМІ, што выклікала занепакоенасць з нагоды паслаблення вяршэнства закона, піша BBC.