830-ы дзень вайны. Ніхто не мае права расказваць нам, як павінна скончыцца гэтая вайна, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе крызісы, якія ёсць на сёння, адбываюцца на тэрыторыі Украіны, а вайна на тэрыторыі Расеі не вядзецца. Прэзідэнт дадаў, што ўкраінцы загінулі, а расейцы гвалтавалі ўкраінскіх жанчын і скралі дзясяткі тысяч дзяцей.

Між тым, страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнай агрэсіі дасягнулі амаль 510 тыс. За суткі паказчык вырас на 1080. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя






