1495-ы дзень вайны. Сілы абароны Украіны знішчылі ў часова акупаваным Крыме адразу тры буйныя цэлі.

Як паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Броўдзі, мінулай ноччу беспілотнікі прайшлі смерчам па базе “Тарнада”. У выніку знішчаны тры рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-30 “Смерч/Тарнада-С” і транспартна-зараджальная машына.
Расейцы ж ударылі па месцы адпачынку ў Мікалаеўскай вобласці Украіны. У выніку параненыя 10 чалавек, 8 з іх – дзеці. Трое пацярпелых – 40-гадовая жанчына і дзве дзяўчынкі 13 і 15 гадоў – знаходзяцца ў цяжкім стане.
Таксама ўначы была атакавана Хмяльніцкая вобласць, там узніклі перабоі з электразабеспячэннем. У Канатопе Сумскай вобласці з прычыны атакі пашкоджана грамадзянская інфраструктура.
Беларускае Радыё Рацыя






