Сілы абароны Украіны, акрамя каманднага пункта Чарнаморскага флоту Расеі, уразілі ў акупаваным Севастопалі вялікія дэсантныя караблі расейскіх акупантаў «Ямал» і «Азоў», цэнтр сувязі і некалькі аб’ектаў інфармацыйнай у Севастопалі. Расейскі бок піша, што ў выніку атакі па Севастопалі пашкоджаны 3 самалёты, 34 асобы загінулі, яшчэ 40 – паранены.

Між тым, прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі пракаментаваў тэракт у падмаскоўным Крокус Сіці Холе: «Гэта ўжо было. І ўзарваныя дамы былі, і расстрэлы, і выбухі. І заўсёды яны абвінавачваюць іншых… І гэтая нікчэмнасць Пуцін, замест таго каб займацца сваімі грамадзянамі Расеі, звяртацца да іх, суткі маўчаў – думаў, як гэта прыцягнуць да Украіны».






