BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: знішчаны склад расейскіх дронаў

1039-ы дзень вайны. Украіна і Расея сёння, 28 снежня, абмяняліся абвінавачваннямі ў атаках беспілотнікаў на свае тэрыторыі. У Расеі кажуць пра атакі дронаў на некалькі прымежных рэгіёнаў, ва Украіне — пра атаку на Мікалаеўскую вобласць. 

Расейская СПА знішчыла 56 беспілотнікаў за ноч, заявіла Міністэрства абароны РФ. Пра значныя разбурэнні ў выніку атак не паведамляецца. Ёсць параненыя. 

Украінскія Вайскова-паветраныя сілы заявілі, што за ноч збілі 15 расейскіх беспілотнікаў, усе — у Мікалаеўскай вобласці.

Вядома, што ў выніку падзення дрона пашкоджаная маёмасць прамысловага прадпрыемства і пяціпавярховы жылы дом у Мікалаеве, пацярпелых няма.

Таксама Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па абаронным аб’екце ў Арлоўскай вобласці Расеі. У выніку ўдару знішчаны склад захоўвання, абслугоўвання і рамонту дронаў-камікадзэ Shahed. Расейскія ўлады гэта паведамленне не каментавалі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае