BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайскоўцаў з Беларусі адпраўляюць у Расею вывучаць “досвед СВА”

Вайскоўцы з Беларусі адправіліся ў РФ для навучання ў адным з навучальна-баявых цэнтраў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Фота: «Ваяр»

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС Уладзіміра Белага, прадаўжаецца планавая сумесная падрыхтоўка ваенных з рэспублікі ў РФ. На днях у Расеі завяршыў падрыхтоўку адзін з танкавых батальёнаў, – дадаў ён.

Прадстаўнік Мінабароны падкрэсліў, што беларусы пераймаюць досвед расейцаў у выкарыстанні ў войсках найноўшых тэхналогій. Ім паказалі, як у падрыхтоўцы войска “ўкараняецца досвед спецыяльнай ваеннай аперацыі”. Ён адзначыў, што найлепшыя ваеннаслужачыя пасля навучання змогуць стаць штатнымі інструктарамі ў злучэннях арміі Беларусі.