BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайскоўцы з Беларусі прыбылі на вучэнні на расейскі палігон “Ашулук”

Ваеннаслужачыя Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі прыбылі ў Расею для ўдзелу ў сумесных вучэннях, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.

Фота: Арцём Берасцень, «Ваяр»

Раней частка падраздзяленняў туды ўжо адправілася чыгуначнымі воінскімі эшалонамі.

У ходзе вучэння, якое пройдзе на “Ашулуку”, ваенныя будуць падвышаць ровень узаемадзеяння паміж падраздзяленнямі і адпрацоўваць новыя тактычныя прыёмы, а таксама метады вядзення паветраных і супрацьпаветраных баёў.

Раней Мінабароны інфармавала, што манеўры на расейскай тэрыторыі пройдуць з удзелам зенітчыкаў, ракетных і радыётэхнічных войскаў, а таксама знішчальнай авіяцыі.

У вучэннях удзельнічаюць каля чатырох тысяч вайскоўцаў і 150 адзінак тэхнікі.